Паводле звестак БелаПАН, Расія праводзіць ратацыю сваіх авіяцыйных сіл у Беларусі. Дзяжурства першай змены расійскіх лётчыкаў завершана.Інфармацыі пра тое, калі прыбудзе новае дзяжурнае звяно і на якіх самалётах, пакуль няма.

Нагадаем, дзяжурнае звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27 159-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка 105-й гвардзейскай змешанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання ВПСі СПА Заходняй ваеннай акругі РФ прызямлілася на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) 8 снежня 2013 года. Разам з імі ў Баранавічы з Расіі перабазіраваўся і тэхнічны персанал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0