Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў Расію не падтрымліваць сепаратысцкія настроі і Віктара Януковіча. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на пасяджэнні кааліцыі ў Радзе.

«Мы звяртаемся да расійскіх партнёраў. Мы спадзяемся на тое, што РФ не будзе парушаць Будапешцкі мемарандум», — сказаў ён.

«Рускія, не пачынайце вайны з намі. Мы з вамі сябры. Мы партнёры. Мы павінны ісці разам», — сказаў Яцанюк.

Ён таксама запэўніў, што Украіна выкарыстоўвае ўсе законныя канстытуцыйныя метады для захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

«Крым быў і з'яўляецца часткай Украіны», — падкрэсліў ён.

Далей Яцанюк звярнуўся да крымчанаў, перайшоўшы на расійскую мову.

«Вы — украінцы, мы — украінцы. Мы разам пераможам. Наша адзінства — гэта залог поспеху ўкраінскай дзяржавы. І мы будзем разам: Украіна і Крым», — рэзюмаваў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?