Крымскі парламент на пазачарговым пленарным пасяджэнні прыняў рашэнне аб недаверы Савету міністраў Крыму і скарачэнні яго паўнамоцтваў, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна.

У падтрымку адпаведнага рашэння нібыта прагаласавалі 55 з 64 крымскіх парламентарыяў. Нібыта — бо галасаванне адбылося ў будынку, ад ночы захопленым узброенымі людзьмі, а журналістаў у залу не дапусцілі. 

Як паведамляецца, гэтым жа рашэннем парламент спыніў паўнамоцтвы Савета міністраў Крыму.

Апроч таго, парламент Крыма прызначыў рэферэндум аб пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі на 25 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0