Яшчэ на пачатку 2005 году Эўракамісія зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай аб адкрыцьці самастойнага офісу ў Менску. Але дагэтуль пытаньне вісела ў паветры. Адказ прагучаў праз тыдзень пасьля Эўрапейскага Маршу і ў часе візыту Андрэа Рыгоні ў Беларусь.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ухваліў праект пагадненьня для перамоваў паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі.

Намесьніку міністра замежных справаў Валерыю Варанецкаму даручана весьці далейшыя перамовы.

Амаль пяць гадоў таму ў Кіеве адкрыўся офіс Эўракамісіі, які першапачаткова ахопліваў сваёй дзейнасьцю Украіну, Малдову і Беларусь. Два гады таму ў Кішынэве пачаў працаваць самастойны офіс.

Яшчэ на пачатку 2005‑га году Эўракамісія зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай аб адкрыцьці самастойнага офісу ў Менску. Але толькі сёлета ў красавіку беларускія ўлады далі сыгнал Брусэлю, што яны гатовыя абмяркоўваць гэтае пытаньне.

Уладзімер Глод, Radio Free Europe / Radio Liberty

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0