Віктар Януковіч у пятніцу, 28 лютага, правядзе прэс-канферэнцыю ў расійскім Растове-на-Доне.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на атачэнне адхіленага прэзідэнта Украіны.

Мерапрыемства пройдзе ў пяць гадзін вечара. Месца правядзення будзе абвешчана дадаткова.

Раней у чацвер Януковіч папрасіў у Расіі абароны ад дзеянняў «экстрэмістаў», якія захапілі ўладу ў краіне, і гэтая просьба, па дадзеных ананімнай крыніцы ва ўладных структурах РФ, была задаволеная. Пры гэтым месцазнаходжанне Януковіча да гэтага часу невядомае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?