Паводле інфармацыі прадстаўніка ЦВК, у законе аб усеўкраінскім рэферэндуме ўказана, што закон аб мясцовых рэферэндумах страціў сілу.
Для правядзення рэферэндуму ў Крыме няма юрыдычнай базы, заявіў член Цэнтральнай выбарчай камісіі Юрый Данчанка ў каментары УНІАН.
Данчанка распавёў, што новы закон Рада яшчэ не распрацавала, і таму ёсць супярэчнасці.
«У законе пра дэпутатаў мясцовых саветаў ёсць пытанне аб іх адкліканні праз рэферэндум, а самога механізма рэферэндуму няма», — растлумачыў ён.
«Таму гэта ўводзіць у зман некаторых людзей, якія, абапіраючыся на закон пра дэпутатаў мясцовых саветаў, не бачаць таго, што ў нас няма закона аб мясцовым рэферэндуме», — дадаў прадстаўнік ЦВК.
Данчанка нагадаў, што закон некалькі разоў уносіўся ў Раду, але яго да гэтага часу не прынялі.