Група ўкраінскіх грамадзян купіла дом у падмаскоўнай Барвісе за 52 мільёны даляраў. Пра гэта агенцтву РБК паведаміў старшыня цэнтральнага савета партыі «Альянс зялёных — Народная партыя» Алег Мітволь. Па словах палітыка, напярэдадні ў гэтым доме бачылі зрынутага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

«З учорашняга дня там з'явіўся новы жыхар пад аховай. Ён ўвечары гуляў па сцяжынках і пачуваўся як дома», — сказаў Мітволь. «Гэты падмаскоўны дом прадаваўся за 52 мільёны больш за год, і ніхто яго не купляў. Учора прыехалі грамадзяне з украінскімі пашпартамі і, не гандлюючыся, купілі яго», — дадаў палітык.

Ён развіў тэму ў сваім мікраблогу ў Twitter: «Януковіч цяпер жыхар Падмаскоўя… І надвор'е кіеўскае… Пасёлак Барвіха, які быў выведзены з клінічнага санаторыя. Можам павіншаваць нашых украінскіх братоў-бежанцаў з набыццём учора дома ў пасёлку Барвіха за 52 млн дал. Рублёўцы слава!!!»

У адказ на здзіўленыя каментары некаторых карыстальнікаў Мітволь заўважыў, што пасёлак Барвіха — «самы дарагі ў Маскоўскай вобласці». «Дом не маглі прадаць год. І вось … Думаю, прадавец вінны Майдану», — дадаў ён.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб тым, што для Януковіча быў набыты дом у Барвісе, пакуль няма.

Між тым, па дадзеных крыніцы РБК, зараз зрынуты прэзідэнт Украіны сапраўды знаходзіцца ў падмаскоўнай Барвісе, дзе размешчаны ФДБУ «Клінічны санаторый» Барвіха» кіравання спраў прэзідэнта Расіі. Хоць Генпракуратура Украіны сцвярджае, што тэрыторыю Украіны Януковіч не пакідаў.

27 лютага Януковіч распаўсюдзіў заяву, у якой папрасіў абароны ў расійскіх уладаў. Расія адказала згодай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?