Белы дом больш не лічыць Віктара Януковіча кіраўніком украінскай дзяржавы. Пра гэта паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.
«Ён (Януковіч) зняў з сябе адказнасць (за падзеі ва Украіне), краінай трэба кіраваць», — адзначыў ён.
Па словах Кэрні, Белы дом падтрымлівае рашэнне ўкраінскага парламента аб стварэнні новага ўрада.
Акрамя таго, адзначыў ён, Вашынгтон уважліва сочыць за ваеннымі вучэннямі ў Расіі і заклікае Маскву ўстрымацца ад правакацыйных дзеянняў у дачыненні Украіны.