Мінгарвыканкам устанавіў кошт праязных білетаў на трамвай і метро ў залежнасці ад колькасці паездак.

Адпаведнае рашэнне № 279 ад 6 лютага 2014 года апублікавана 27 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Так, кошт пяці паездак на трамваі або метро складзе 14.700 рублёў, дзесяці — 28.500, дваццаці — 55.800, трыццаці — 81.900, сарака — 106.800, пяцідзесяці — 130.500, шасцідзесяці — 153.000 рублёў. Зараз месячны праязны-радыёкарта на метро разлічаны на 120 паездак.

Рашэнне набывае моц 28 лютага. 

Як паведамлялася раней, 1 красавіка гэтага года праязныя білеты на грамадскі транспарт у Мінску будуць прадавацца толькі на бескантактных смарт-картах (БСК). Паводле слоў начальніка КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслава Юрэні, гэта будзе карта, «сумешчаная з усімі відамі транспарту. Гэта значыць тыя паперкі, якія выдаюцца дадаткова да нашых білетаў на метро на пластыкавых картах, знікнуць. Уся інфармацыя па білеце будзе заганяцца на чып адной радыёкары». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?