На кіеўскім Майдане ў нядзелю пройдзе веча пад лозунгам «Украіна і Крым — адзіныя!»
На Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў нядзелю, 2 сакавіка, пройдзе чарговае народнае веча, прысвечанае неабходнасці захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Як паведамляе ВА «Майдан» у пятніцу, веча пройдзе пад лозунгам «Украіна і Крым - адзіныя».