Месца правядзення прэс-канферэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў расійскім Растове-на-Доне, у выставачным цэнтры «ВертолЭкспа», ачэплена паліцыяй.

Плошча перад будынкам агароджаная металічным плотам, за які прапускаюць журналістаў толькі пры прад'яўленні пасведчання журналіста.

Да будынка прайсці можна толькі пасля ўважлівага агляду асабістых рэчаў. У прыватнасці, супрацоўнікі праваахоўных органаў просяць журналістаў выкідваць усё лішнія прадметы, у тым ліку аднаго з журналістаў папрасілі выкінуць яблык, тлумачачы гэта тым, каб выпадкова яго не кінулі ў Януковіча.

Пачатак прэс-канферэнцыі запланаваны на 16.00 паводле мінскага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?