Сакратар СНБА Андрэй Парубій заяўляе, што замежныя спецслужбы мелі намер рэалізаваць сцэнар, падобны да крымскага, у іншых рэгіёнах Украіны, але гэтыя спробы ўдалося спыніць.
«Ёсць інфармацыя, што сцэнар, які распрацаваны замежнымі спецслужбамі, павінен быў рэалізоўвацца таксама на тэрыторыі іншых абласцей Украіны. Але мы яго лакалізавалі ў Крыме, і я думаю, што мы прымем хуткія і дзейсныя меры, каб лакалізаваць цалкам», - сказаў ён на брыфінгу.
А.Парубій паведаміў, што гаворка ідзе пра цэнтральныя і ўсходнія вобласці краіны, для недапушчэння такога сцэнару сур'ёзна павышаная ахова адмінбудынкаў і важных інфраструктурных аб'ектаў.
Ён адзначыў, што ўкраінская армія не можа быць прыцягнутая да вырашэння сітуацыі, так як у краіне не ўведзена ваеннае становішча.
Пакуль сітуацыю ў Крыме спрабуюць лакалізаваць праваахоўнікі, унутраныя войскі і іншыя падраздзяленні, растлумачыў А.Парубій.