У Крыме з боку Расеі прызямляюцца расійскія самалёты, з усходу на Сімферопаль ідзе калона БТР.
Пра гэта Украінскай праўдзе паведамілі відавочцы.
Як стала вядома, ужо па меншай меры 3 вялікія самалёты прызямліліся ў раёне вайсковага аэрадрома ў Кастрычніцкім.
Таксама, як паведамляюць розныя крыніцы, з Севастопаля ў бок Сімферопаля выйшла калона з 10 расійскіх БТРаў.
Як вядома, у пятніцу МЗС Расеі заявіла, што нібыта перадало Украіне адпаведную ноту адносна руху бранетэхнікі Чарнаморскага флота Расійскай Федэрацыі ў Крыме.
У той жа час, у МЗС заявілі, што Расія разглядае падзеі ў Крыме як вынік унутрыпалітычных працэсаў ва Украіне і не мае намеру ўдзельнічаць у кансультацыях па гэтым пытанні.
У пятніцу Дзяржпагранслужба адсачыла пералёт з Керчанскага напрамку ва Украіну больш за 10 расійскіх ваенных верталётаў.