Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што Віктар Януковіч больш не прэзідэнт і павінен быць прыцягнуты да адказнасці за масавыя забойствы. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Януковіч больш не прэзідэнт Украіны. Ён павінен быць прыцягнуты да адказнасці за масавыя забойствы, якія адбываліся паводле ягонага загаду i пад яго прыкрыццём. Украінскі парламент прыняў спецыяльную рэзалюцыю, у якой звяртаецца да міжнароднага крымінальнага суду пачаць незалежнае расследаванне. Мы гарантуем бяспеку Януковічу — ён будзе ў абсалютнай бяспецы ў турэмнай камеры», — напісаў Яцанюк.
Сёння на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне Віктар Януковіч заявіў, што вернецца ва Украіну толькі пры гарантыях бяспекі.