Як паведамляе ўкраінскі тэлеканал «Інтэр», узброеныя людзі ў камуфляжы занялі будынкі «Укртэлекама». Стацыянарная сувязь з Крымам не працуе. Магчыма, не працуе таксама стацыянарная сувязь на самім паўвостраве.
Выглядае, што гэтыя ўзброеныя людзі ў камуфляжы, як і ў аэрапорце — армейскі спецназ Расіі.