Новапрызначаны прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме Сяргей Куніцын заяўляе, што ў аўтаноміі адбываецца ўзброенае ўварванне расейскіх сілавікоў.

«Па сутнасці, сёння ў Крыме адбываецца ўзброенае ўварванне РФ. 13 бартоў РФ садзіцца ў аэрапорце Гвардзейскай, у кожным па 150 чалавек. Палічыце. Украінскія памежнікі ў Балаклаве блакаваныя спецыяльнымі часткамі. Падаецца гэта, як тое, што мы вас абараняем ад разгневанага насельніцтва», — сказаў ён у эфіры тэлеканала ATR ў пятніцу вечарам.

«Зачыненая паветраная прастора з-за вялікай колькасці расійскіх самалётаў», — адзначыў ён.

«Прапанавалі каму за грошы, каму шантажом падняць сцягі іншай дзяржавы над вайсковымі часткамі. Усё вырашаецца на геапалітычным узроўні. Украіна і Крым — ужо не суб'ект, а аб'ект перамоваў», — сказаў ён.

С.Куніцын падкрэсліў, што, на яго думку, «пытанне ідзе аб анэксіі тэрыторыі», — «вельмі падобна да грузінскага варыянта, на які тады Саакашвілі павёўся».

«Самае галоўнае — пазбегнуць крывапраліцця», — мяркуе Куніцын, былы прэм'ер Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?