Паведамленне расійскіх інфармацыйных агенцтваў даслоўна:

«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ўнёс у Раду Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных Сіл РФ на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне. Паведамленне аб гэтым распаўсюдзіла прэс-служба Крамля.

«У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, пагрозай жыццю грамадзян Расійскай Федэрацыі, нашых суайчыннікаў, асабовага складу вайсковага кантынгенту Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якая дыслакуецца ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам на тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым), на падставе пункта «г» часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ўношу ў Раду Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы».

Савет Федэрацыі адзінагалосна падтрымаў увядзенне войскаў ва Украіну.

Цяпер застаецца чатыры пытанні.

— У Крыме расійскія войскі ўжо стаяць. Ці ўвойдуць яны на ўсход Украіны таксама?

— На якой лініі расійскія войскі спыняцца? 

— Ці будзе Украіна аказваць узброенае супраціўленне?

— Што зробяць ЗША і ЕС?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0