Дэпутаты Адэскага абласнога савета прынялі рашэнне наконт таго, што горад ні ў якіх сепаратысцкіх замовах удзельнічаць не будзе.
Пра гэта РБК-Украіна заявіў дэпутат Адэскага абласнога савета Аляксандр Барнякоў.
Ён удакладніў, гаворка ідзе не пра рашэнне сесіі аблсавета, а пра агульны настрой дэпутацкага корпуса і вуснае пагадненне.
«Я не бачу ніякага сепаратысцкага настрою ў Адэсе. Больш за тое, я як дэпутат абласнога савета пастаянна маю зносіны са сваімі калегамі і адэсітамі. Магу сказаць дакладна, што ва ўсіх ёсць разуменне сітуацыі ў краіне. Ва ўсіх ёсць разуменне, што Адэса не ўдзельнічае ні ў якіх сепаратысцкіх акцыях», — заявіў Барнякоў.
Паводле яго слоў, адзінкавыя мітынгі ці акцыі, якія зрэдку праводзяць прыхільнікі прарасейскіх сілаў, толькі наёмныя акцыі.
«У Адэсе ўсё спакойна, няма ні масавых беспарадкаў, ні пікетаў. Літаральна толькі што ехаў праз горад — усё спакойна. Я скажу, што і міліцыя жыве звычайным жыццём», — падсумаваў Барнякоў.