Словы прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў тым, што Расія дорага заплаціць за сваю палітыку ў сувязі з падзеямі ва Украіне — гэта прамая пагроза, заяўляюць у Савеце Федэрацыі.

Віцэ-спікер Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў заявіў, што ў такіх умовах неабходна адклікаць амбасадара Расіі з ЗША.

«Учора з розных СМІ мы пачулі, што прэзідэнт ЗША Абама заявіў, што Расія дорага заплаціць за сваю палітыку. Нам вядома, што баевікі Майдана, якія дзейнічаюць ў Кіеве і не толькі, рыхтаваліся ў Літве і Польшчы. Цяпер яны хочуць распаўсюдзіць свой уплыў сваімі дзеяннямі на ўсходнія раёны Украіны і Крым», — сказаў ён на пасяджэнні верхняй палаты парламента ў суботу.

«Калі мы не прымем адпаведнага рашэння, гэта стане трагедыяй для ўкраінскага народа. Я лічу, што гэтыя словы прэзідэнта ЗША — гэта прамая пагроза, і ён перайшоў чырвоную лінію, ён абразіў расійскі народ», — падкрэсліў Вараб'ёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?