«Правы сектар « абвясціў тэрміновую мабілізацыю і ўзбраенне ўсіх сваіх падраздзяленняў.

«Усведамляючы ўсю небяспеку, якая навісла над ўкраінскай дзяржаўнасцю, Цэнтральны штаб «Правага сектара» загадвае ўсім сваім падраздзяленням правесці тэрміновую мабілізацыю і ўзбраенне, а таксама ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі ў рэгіёне максімальна каардынаваць свае дзеянні з УСУ, СБУ і МУС», — гаворыцца ў заяве цэнтральнага штаба «Правага сектару», апублікаваным на афіцыйнай старонцы ў сацсетцы Вконтакте ў суботу.

У «Правым сектары» нагадалі «усім грамадзянам Украіны незалежна ад нацыянальнасці (у тым ліку і рускай), што наша барацьба ёсць антыімперскай, а ня русафобскай».

Таксама Цэнтральны штаб «Правага сектару» заклікаў «Рух Супраціву Каўказа, а таксама ўсе вызваленчыя рухі Расіі актывізаваць сваю дзейнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?