Стойце мужна на нашых пляцах!

Стойце сьмела: ні кроку назад!

За нашу свабоду! За вольную працу,

За свой, за новы свабодны ўрад!

Стойце да рэшты і гаварыце

Мовай вуліцы з народам сваім.

Нам нельга, нельга здацца, скарыцца,

Як некалі барбарам здаўся Рым!

Нясіце веру, што мы пераможам.

Нясіце горда наш чысты сьцяг

За нашых матуль і жанок прыгожых,

За нашу волю,за наш абсяг!

А калі раптам стане так горка,

А калі раптам «рукі назад»,

Іншыя прыйдуць і дапамогуць

Шыхтом яднанья і песьняй у лад.

Вы наша сёньня, вы наша заўтра,

І хоць балюча, але, але

І па той бок мэталічных кратаў

Вясна цьвіце на турэмным шкле.

Осла, 19–25 сакавіка 2006 году

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0