Першым з сусветных лідараў пра рашэнне Расіі накіраваць войскі ва Украіну выказаўся прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. «Свет аказаўся на грані канфлікту. Цяжка сабе ўявіць сцэнары яго развіцця. Бакам канфлікту трэба даць ведаць, што свет не пацерпіць ніякага ўжыцця сілы, — заявіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі Дональд Туск. — Хачу падкрэсліць, што не ўсе мае калегі ў Еўропе ўсведамляюць сур'ёзнасць сітуацыі. Буду выступаць з заклікам пра найхутчэйшае скліканне Еўрапейскай Рады», — сказаў Туск.

«Украінцы павінны пачуць, што яны могуць разлічваць на нашу падтрымку незалежна ад развіцця падзей», заявіў Туск.

Туск папрасіў ЗША падзяліцца інфармацыяй пра перасоўванні расійскіх войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0