Былы амбасадар ЗША ва Украіне Стывен Пайфер папярэджвае, што магчымае дыслакаванне расійскіх войскаў у іншых частках Украіны, акрамя Крыму, прывядзе да ўзброеных сутыкненняў.
«Украінскія вайскоўцы ў Крыме прадэманстравалі вялікую стрыманасць. Але калі расійскія ваенныя ўвойдуць у іншыя часткі Украіны, могуць быць узброеныя сутыкненні», - напісаў ён на сваёй старонцы ў Твітары.
0
0
0
0
0
0