«Рух «За Свабоду» выказвае салідарнасць з брацкім украінскім народам, якому выпала пасля зрынання карумпаванай улады выпрабаванне замежнай акупацыяй, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай сёння на сайце «Руху за свабоду». — Мы бачым спробу імперскага рэваншу і замах на цэласнасць незалежнай дзяржавы Ўкраіна. Акупацыю чыніць ваенна-палітычны хаўруснік цяперашніх уладаў Беларусі — Расія. Такім чынам, услед за эканамічнай экспансіяй і ўцягваннем у нявыгадны Мытны саюз відавочна прагназуецца агрэсіўная рэакцыя Расіі на выпадак пераменаў у Беларусі.

Мы звяртаемся да Еўрапейскага саюзу адэкватна і без ваганняў адрэагаваць на сітуацыю ва Украіне, пацвердзіўшы падтрымку дэмакратычным пераўтарэнням на былой постсавецкай прасторы і зацікаўленасць праеўрапейскім выбарам краін-суседак ЕС. Таксама заклікаем кіраўніцтва Беларусі паўздзейнічаць на рашэнні Масквы па «украінскім пытанні», даказаўшы на справе агучаную пазіцыю ў абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0