Расійскі «Першы канал» распавядае аб «узмацненні патоку мігрантаў з Украіны ў Расію», а ілюструе гэтыя паведамленні чэргамі аўто на мяжы з Польшчай.

Адпаведны сюжэт быў паказаны ў эфіры ў нядзелю.

Як паведамляецца ў сюжэце, за апошнія два тыдні «уцякаючы ад беспарадкаў» з Украіны ў Расію выехала ўжо каля «140 тысяч чалавек».

Кадр з рэпартажу.

Кадр з рэпартажу.

Пры гэтым

у сюжэце паказаная чарга аўто на прапускным пункце «Шэгіні-Медыка», які знаходзіцца на мяжы Украіны і Польшчы.

Як напісаў грамадскі актывіст Віталь Уманец,

на ўкраінска-расійскай мяжы ўсё спакойна, ніякіх чэргаў або ажыятажу не назіраецца.

Сітуацыя на мяжы з Расеяй.

У апошнія дні большасць расійскіх СМІ распаўсюджваюць масу ілжывых паведамленняў аб сітуацыі ва Украіне.

У прыватнасці, іх злавілі на хлусні пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы ў Крыме масава складаюць зброю і прымаюць расійскае грамадзянства.

У кіраўніцтве Узброеных сілаў Украіны запэўнілі, што ўсе вайскоўцы ў Крыме верныя сваёй прысязе і будуць адстойваць інтарэсы ўкраінскага народа да апошняга патрона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?