Вялікая колькасць невядомых асобаў штурмам узяла штабы Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага кіравання і Сімферопальскага памежнага атрада. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.

Паводле паведамлення, нападнікі выламалі ўсе дзверы, знішчылі аўтаматызаваныя працоўныя месцы і сродкі сувязі.

А вось пакоі захоўвання зброі былі зачыненыя і памежнікі не дапусцілі захопу зброі.

У ведамстве распавялі, што абвастрэнне сітуацыі пачалося ў 14.14, калі ў Азова-Чарнаморскае ўпраўленне Дзяржпагранслужбы пад'ехалі людзі ў цывільным і дэманстратыўна пачалі экіпіравацца ў бронекамізэлькі і шлемы.

Неўзабаве да іх далучылася група ўзброеных вайскоўцаў Расіі, якія прыбылі на аўтамабілях «КамАЗ» і «Урал», — гаворыцца ў паведамленні.

Зараз працягваюцца перамовы, памежнікі патрабуюць ад нападнікаў пакінуць будынак рэгіянальнага кіравання і памежнага атрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?