Інфармацыя расійскіх СМІ пра тое, што нібыта на флагмане ўкраінскага флоту паднялі сцяг РФ, а карабель здаўся ваенным Расіі — прыдумка

Многія СМІ Расіі паведамлялі, нібыта каманда флагмана украінскага флоту «Гетман Сагайдачны» перайшла на бок Расіі. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Таксама ў прэс-службе Мінабароны Украіны заявілі, што інфармацыя аб выхадзе караблёў ўкраінскага флоту з Севастопаля — «дэзінфармацыя замежных спецслужбаў».

«Сёння, 2 сакавіка, некаторыя замежныя СМІ распаўсюдзілі паведамленне пра нібыта выхад 10 караблёў Ваенна-марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны з базы ў Севастопалі і пераходзе большасці ваеннаслужачых вайсковых частак УСУ, дыслакаваных у Крыме, на бок улады аўтаноміі… Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца правакацыяй, падрыхтаванай «спецыялістамі» замежных спецслужбаў для дэстабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым», - сказана ў заяве.

Усе караблі ВМС Украіны, якія знаходзяцца ў сваёй галоўнай базе ў Севастопалі, з бухты не выходзілі. Асабісты склад, заблакаваны ўзброенымі людзьмі, захоўвае спакой і спрабуе шляхам перамоваў не дапусціць крывапраліцця. Патрабаванні скласці зброю вайскоўцы ВСУ выконваць адмаўляюцца.

«Упраўленне прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны ў чарговы раз падкрэслівае, што тэрыторыі вайсковых частак ВСУ ў Крыме знаходзяцца пад кантролем ўкраінскіх ваеннаслужачых», — сказана ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?