Паміж канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным адбылася тэлефонная размова па Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Падчас размовы Меркель выказала занепакоенасць развіццём падзей ва Украіне ў цэлым і ў прыватнасці ў Крыме. У адказ Пуцін расказаў ёй пра тое, што бачыць у Крыме пагрозу для расійскіх грамадзян.

«Адзначана, што меры, якія прымае Расія, цалкам адэкватныя экстраардынарнай сітуацыі», — заявілі ў Крамлі.

Пуцін і Меркель дамовіліся працягнуць кансультацыі як у двухбаковым (па лініі замежнапалітычных ведамстваў), так і ў шматбаковых фарматах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?