фота Дзмітрыя Шчыгельскага

фота Дзмітрыя Шчыгельскага

фота Дзмітрыя Шчыгельскага

фота Дзмітрыя Шчыгельскага

фота Дзмітрыя Шчыгельскага

фота Дзмітрыя Шчыгельскага

Эмігранты з Украіны, Беларусі, Расіі, Грузіі, Літвы і іншых постсавецкіх краін арганізавалі ўчора, 2 сакавіка масавую дэманстрацыю ў Нью - Ёрку. Яе галоўным галоўным лозунгам было патрабаванне да ўладаў ЗША абараніць украінскі народ ад расійскай агрэсіі, паведамляе by24.org.

Дэманстрацыя пачалася ў 14:00 з 42-й стрыт і 6 -й авеню ў цэнтры Манхэтэна. Калона зрабіла прыпынак на Таймс Сквер — цэнтральнай плошчы Нью-Ёрка. Затым дэманстранты прайшлі да пастаяннага прадстаўніцтва Расіі пры ААН, адбыўся мітынг.

Таксама 2 сакавіка ў Кафедральным саборы БАПЦ у Брукліне адбыўся грамадскі сход беларусаў Нью-Ёрка з прычыны агрэсіі Расіі супраць Украіны, паведамляе Belarusworld Baza.

Да прысутных з прамовай звярнуўся Зянон Пазняк.

Нагадаем, што тыдзень таму, 23 лютага, у Нью-Ёрку прайшла масавая акцыя, на якой ушанавалі памяць Герояў Майдана — загінулых у процістаянні ў Кіеве 18—20 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0