У суботу ў цэнтры Мінска, на Нямізе, падчас масленічных гулянняў, затрымалі 28-гадовага ўкраінскага пісьменніка з Кіева Антона Чарнічку, які падышоў да міліцыянера і спытаў: «Калі рухне рэжым Лукашэнкі?».

Сёння яго прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна Мінска і будуць судзіць, паведамляе карэспандэнт газеты NN.BY.

Пазней да суда пад'ехала сяброўка Антона, якая распавяла падрабязнасці затрымання.

Украінцы колькасцю дзевяць чалавек прыехалі ў Мінск у суботу на машынах, пайшлі гуляць па горадзе. Антон часова адбіўся ад агульнай групы. Калі астатнія вярнуліся да машынаў, то пабачылі, што іх машыны эвакуююць, а калі машын дзяжурыць міліцыя. Па словах дзяўчыны, іх дапыталі, тады яны даведаліся, што Антон затрыманы.

Па словах Змітра Дашкевіча, які перасёкся з Чарнічкам на Акрэсціна, Антону ў міліцыі прапаноўвалі падпісаць пратакол 17.1 (лаянка ў грамадскім месцы), маўляў, падпішаш — адпусцім. Не знаёмы з беларускімі рэаліямі хлопец, як бачна, падпісаў пратакол.

Суд завершыўся пасля 17-й, украінец атрымаў 3 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?