Старшынёй маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» абраны член АГП мінчанін Аляксандр Шумкевіч.
Выбары адбыліся на ўстаноўчым з’езде арганізацыі, што праходзіў 21 кастрычніка ў Мінску. На пасаду вылучаліся тры кандыдатуры: Аляксандра Шумкевіча, Міхаіла Пашкевіча і Аляксандра Сергіенкі. Апошні ўзяў самаадвод. Падчас тайнага галасавання кандыдатуру М.Пашкевіча падтрымаў 21 чалавек, А.Шумкевіча — 28. Усяго ў галасаванні ўзялі ўдзел 49 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
З прывітальным словам да дэлегатаў звярнуўся лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Ён заклікаў іх «зрабіць свой унёсак у будаўніцтва дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі». Лябедзька папярэдзіў, што ў членаў аб’яднання, якое ствараецца, «будзе вельмі шмат чарнавой працы».
«У розных маладзёжных арганізацыях вельмі шмат піяру, але мала чарнавой працы. Вы павінны самі прыняць стратэгію дзейнняў сваёй арганізацыі і выбраць кіраўніцтва, адказнае за яе ажыццяўленне. У нас наперадзе шмат працы — гэта і Сацыяльны марш, і будучая выбарчая кампанія 2008 года, у якой, я спадзяюся, некаторыя з вас таксама возьмуць актыўны ўдзел у якасці кандыдатаў у дэпутаты парламента», — сказаў палітык.
А.Лябедзька паабяцаў, што Аб’яднаная грамадзянская артыія «заўсёды будзе для «Маладых дэмакратаў» часткай адзінай каманды і надзейным партнёрам».