3 сакавіка ля будынка Адэскай абласной адміністрацыі быў арганізаваны мітынг праціўнікаў украінскай улады. Група мітынгоўцаў прарвалася ўнутр.

У зале, дзе праходзіць пасяджэнне абласной рады, адбылася бойка. У ёй узяў удзел, у прыватнасці, актывіст рускага нацыяналістычнага руху Валерый Каўраў, які спрабаваў выступаць з трыбуны насуперак жаданню дэпутатаў.

Лідар прарасійскай арганізацыі «Маладзёжнае адзінства» Антон Давыдчанка абвясціў патрабаванні да дэпутатаў.

Ім было прапанавана часова ўзяць на сябе ўсю паўнату ўлады ў рэгіёне, прыняць у сваё падпарадкаванне сілавыя структуры рэгіянальнага ўзроўню — упраўленне ўнутраных спраў, пракуратуру, упраўленне Службы бяспекі Украіны. «Мы не за раскол Украіны. Але мы патрабуем тэрытарыяльнай адміністрацыйнай рэформы», — адзначалася ў заяве мітынгоўцаў.

Удзельнікі мітынгу таксама заклікалі правесці рэферэндум аб асаблівым статусе Адэскай вобласці.

На абмеркаванне аблрады на гэтым фоне быў вынесены адпаведны праект на рэферэндум: прапаноўвалася вынесці пытанне аб стварэнні Адэскай Аўтаномнай Рэспублікі ў складзе Украіны.

Аднак большасці галасоў ён не набраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?