Жыхары Украіны могуць выступіць кадравым рэзервам пры станаўленні тэрыторый апераджальнага развіцця на Далёкім Усходзе. Пра гэта паведаміў журналістам міністр развіцця Далёкага Усходу Аляксандр Галушка.

Reuters.com

Reuters.com

Паводле яго слоў, Далёкі Усход павінен развівацца апераджальнымі тэмпамі пры маштабным прыцягненні інвестыцый. Але адным са стрымліваючых фактараў з'яўляецца недахоп працоўных рэсурсаў. «У міністэрстве падчас экспертных абмеркаванняў такія варыянты разглядаліся яшчэ задоўга да падзей, якія зараз адбываюцца на Украіне», — сказаў Галушка.

Міністр патлумачыў, на якіх фактах грунтуецца пазіцыя ведамства. Ён адзначыў, што «пакуль ВУП на душу насельніцтва на Украіне не дасягнуў нават савецкага ўзроўню і трэба адштурхоўвацца не ад лакальных вострых падзей, а зыходзіць з доўгатэрміновых устойлівых тэндэнцый у дачыненні да Украіны».

«Відавочны плюс прыцягнення жыхароў Украіны (у параўнанні з грамадзянамі іншых краін) складаецца ў тым, што на Далёкім Усходзе з'явяцца людзі без моўнага, ментальнага і культурнага бар'ераў», — растлумачыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?