Учора з прыяцелькаю трохі спазніліся на мітынг ля пасольства Расіі ды пайшлі да пасольства Украіны, да помніку Шаўчэнку. Былі без кветак, пастаялі, я працерла ад пылу фота М.Жызнеўскага, і тут да нас падышлі хлопец і дзве дзяўчыны. Хлопец выцягнуў з хатылька блакітна-жоўты Прапар Украіны, каб раскінуць у нагох помніка Шаўчэнку, а мы хацелі дапамагчы. Міліцыянт ля ўкраінскага пасольства вызваў яшчэ аднаго — афіцэра. Жвава падыйшлі да нас і запатрабавалі — «показать документы…» Пры нас пашпартоў ня было, а вось у хлопца j дзяўчын дадзеныя… перапісалі! Я папрасіла афіцэра таксама паказаць пасведчанне — «Изотов». «А вы поедете с нами — сейчас вызываю машину»… Мы з прыяцелькаю, не слухаючы яго, павярнуліся і пайшлі… А на рагу далей — нас чакаў міліцыянт («уже сообщил…») — мы развярнуліся і пайшлі ў іншы бок — хай даганяе!.. Не пабег… Але Прапар Украіны застаўся ў нас… Слава Украіне! Героям слава!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?