Аляксандар Казулін

Мінгарвыканкам задаволіў толькі адну з трох заявак БСДП (Грамада) на правядзенне пікетаў салідарнасці з лідэрам партыі Аляксандрам Казуліным.

Пікет дазволена правесці 24 кастрычніка на пляцоўцы каля колішняга цырку шапіто на вуліцы Арлоўскай, паведамілі ў прэс‑службе партыі.

Мінскія ўлады не дазволілі правесці такія самыя акцыі на плошчы Бангалор — маўляў, там будзе будзе праводзіцца «чарнобыльскі» пікет, і ў парку 50‑годдзя Кастрычніка, бо там «весціся працы па ўборцы тэрыторыі і рамонце паркавага абсталявання».

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0