Беларускі футбаліст Міхаіл Макоўскі, што ў свой час гуляў ва Украіне, пракаментаваў By.tribuna.com падзеі апошніх месяцаў у Кіеве. Прыводзім некаторыя вытрымкі з інтэрв'ю:
— Вы сталі відавочцам падзей у Кіеве…
- Так. Прыехаў ва Украіну шукаць працу.
— Вы былі на Майдане?
— Быў адзін разочак. Хацеў паглядзець, што адбываецца. Праўда, знаходзіўся не на Майдане, а на вуліцы Грушэўскага. Быў там у той дзень, калі палілі помнік Лабаноўскаму. Паглядзеў. Жахнуўся. Калі спалілі помнік, я адразу ж пайшоў адтуль. Проста шок! Як так можна рабіць з легендай футбола?
(…)
Хаця, шчыра, я не паважаю Майдан. Я лічу гэтых людзей фашыстамі і бандэраўцамі. Іх учынкі — сапраўднае бязмежжа! Зараз ва Украіне хаос!
— Хаос — гэта калі людзі страляюць адзін у аднаго?
— Гэта ўсё «Правы сектар». Выкажу сваё меркаванне. Апазіцыя быццам бы хоча зрабіць нешта, але дамагаецца гэтага няправільным шляхам. Бо ўзброены захоп улады — гэта сапраўдны фашызм. Усё трэба вырашаць мірным шляхам. Па-мойму, зараз краіна падзеліцца на дзве часткі. Будзе Усходняя і Заходняя Украіна. Усё! Вось Яцанюк, Турчынаў … Што яны робяць?
- Што яны робяць?
- Забаранілі расійскую мову. Нікуды яны не выведуць Украіну. Тут Пуцін - усё!
Пра «Беркут»
Колькі загінула байцоў «Беркута»? Я паважаю гэтых хлопцаў. Яны абараняюць ўладу Украіны. Гэтыя людзі абаранялі дзяржаву, выконвалі загад. . А Януковіч … З'ехаў у Растоў, даў прэс-канферэнцыю. Я яе паглядзеў. Непераканаўча. У траўні будуць выбары прэзідэнта Украіны. Шчыра кажучы, не бачу, хто ім можа стаць. Цімашэнка? Клічко? Хто?
— Давайце падумаем.
— Што тут думаць.
Калі б Лукашэнка прыйшоў ва Ўкраіне да ўлады, ўсё ў іх у краіне было нармальна.
(…)
— Зараз Кіеў разбураны?
- Не. Усё ў парадку. Усё прыгожа. Праўда, эканоміка краіны імкліва падае. Цяпер уся палітычная актыўнасць перабралася з Кіева ў Крым. Там расіяне. Я — за Расію!
— Ці падтрымліваеце ўвод расійскіх войскаў у Крым?
- Вядома. Калі расійскія сцягі ў Керчы, Сімферопалі, Севастопалі, як інакш?
Расійскія войскі выконваюць міратворчую функцыю. Зараз у Крыме спакойна.
Міхаіл Макоўскі нарадзіўся ў 1977 г. у Маладзечне. Выступаў за «Электрамодуль», «Маладзечна», «Дынама» Мінск, у 1997 г. пераехаў у «Дынама» Кіеў, але за два гады згуляў толькі два матчы, гуляў за «Дынама-2» Кіеў (35 матчаў), «Дынама-3», пасля падарожжа па шэрагу клубаў здолеў больш-менш замацавацца ў «Закарпацці», за якое згуляў 49 матчаў (2001—2002, 2007). Сканчваў кар'еру ў клубах другой і першай беларускіх лігаў «Гарадзеі» і «Смаргоні».
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары