У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны паведамляюць пра прарыў двух мікрааўтобусаў і трох грузавікоў з ўзброенымі людзьмі праз пункт пропуску паромнай пераправы «Крым — Кубань» у Керчы.

«У 19.15 (20:15 па Мінску) у пункт пропуску паромнай пераправы «Крым — Кубань» на ўезд ва Украіну прыбыў паром «Ейск». Падчас ажыццяўлення пагранічнага кантролю двух мікрааўтобусаў (якія знаходзіліся на пароме) было выяўлена 7 узброеных аўтаматычнай зброяй і пісталетамі чалавек», — паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Акрамя таго, пазней на наступным пароме «Мікалай Анісенка» ў гэтым жа пункце пропуску прыбылі тры грузавікі КамАЗ таксама з узброенымі людзьмі. Усе гэтыя транспартныя сродкі прарваліся пад прыкрыццём ваеннаслужачых ЧФ РФ у бок Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?