Кіраўнікі МЗС ЕС прыгразілі Расіі ўвядзеннем санкцый у выпадку «працягу эскалацыі ў Крыме».
Абвінаваціўшы Расію ў абвастрэнні крызісу ў Крыме, еўрапейскія дыпламаты выставілі Маскве ўльтыматум: калі да 6 сакавіка яна не зробіць крокі па «дээскалацыі абстаноўкі на паўвостраве», то будзе пакараная.
Пра гэта паведамляе «Коммерсант».