Беларусь і Швецыя будуць супрацоўнічаць у праекце стварэння АЭС нашай краіны, у прыватнасці, у будаўніцтве сховішчаў для радыеактыўных адкідаў.

Пра гэта ў эфіры Першага канала заявіў навукоўца Акадэміі навук Аляксандр Міхалевіч. Паводле яго слоў, у будаўніцтве самой АЭС шведскі бок не зможа прыняць удзел, бо існуе забарона шведскага парламента развіваць атамную энэргетыку.

Як адзначыў акадэмік, у лістападзе будзе падпісаны заключны пратакол, які вызначыць праграму супрацоўніцтва на 2‑3 гады.

Міхалевіч таксама дадаў, што «шведскі ўрад вылучыў 500 тысяч еўра на першы крок, у далейшым мяркуецца, што сума вырасце да некалькіх мільёнаў еўра — гэта будуць праекты ў галіне АЭС, аднаўляльных крыніц энэргіі, біяпаліва, біямасы».

Нагадаем, 18—19 кастрычніка Беларусь з афіцыйным візітам наведаў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Швецыі Бо Эмтхен. Паводле афіцыйнай інфармацыі, яго цікавіла магчымасць гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0