Пра гэта заявіў пасол Расіі пры ААН у часе пасяджэння Рады бяспекі ААН.

«Сёння я ўпаўнаважаны паведаміць наступнае. Прэзідэнт Расіі атрымаў наступны зварот прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Я цытую. Заява прэзідэнта Украіны. Як законна абраны прэзідэнт Украіны заяўляю: падзеі на Майдане, незаконны захоп улады ў Кіеве прывялі да таго, што Украіна апынулася на парозе грамадзянскай вайны. У краіне пануюць хаос і анархія. Жыццё і бяспека людзей, асабліва на паўднёвым усходзе і ў Крыме, пад пагрозай. Пад уздзеяннем заходніх краін ажыццяўляюцца адкрыты тэрор і гвалт. Людзі пераследуюцца па палітычных і моўных прыкметах», — сказаў Чуркін.

«У сувязі з гэтым звяртаюся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна з просьбай выкарыстаць узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі для аднаўлення законнасці, міру, правапарадку, стабільнасці, абароны насельніцтва Украіны. Віктар Януковіч, 1 сакавіка 2014», — цытуюць Чуркіна інфармацыйныя агенцтвы.

Пры гэтым, заявіў Чуркін, Расія ўсведамляе, што вяртанне Віктара Януковіча да ўлады ў Кіеве немагчыма, і не мае такой мэты. І тым не менш, па словах Чуркіна, у разуменні Расіі Віктар Януковіч «з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Украіны» і той факт, што ён пакінуў Кіеў, нічога не змяняе.

Генеральная пракуратура Украіны завяла супраць грамадзяніна Віктара Януковіча справу па падазрэнні ў здзяйсненні здрады радзіме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0