Ад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Нью-Ёрк, ЗША
3 сакавіка 2014 г.
Сьмерць Рыгора Барадуліна, народнага барда-дзяржаўніка – незваротная страта для беларускай літаратуры, мастацтва, культуры й нацыянальнай думкі. Але ягоная творчасьць, уся ягоная інтэлектуальная спадчына застанецца багатай крыніцай мудрасьці й нашай нацыянальнай адметнасьці ў агульначалавечым рэчышчы прагрэсу.
Творчая спадчына Рыгора Барадуліна – гэта паднябесны ўзьлёт мастацкай уявы, глыбіня думкі й моц народнага духу.
Вечная памяць вернаму сыну Айчыны.
Сябры нябожчыка –
Вітаўт Кіпель
Янка Запруднік