5 сакавіка а 15:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выдання «Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя».

Аўтары кнігі — гісторык Сяргей Токць і краязнавец Мікалай Дзелянкоўскі. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Тэхналогія».

Гэтая навукова-папулярная кніга напісаная на аснове вывучэння шырокага кола архіўных крыніц, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў. Разглядаецца гісторыя Скідзеля і яго наваколля ад першых згадак у старажытных дакументах XV ст. да сярэдзіны ХХ ст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0