Падчас сустрэчы з журналістамі Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія салдаты не маюць дачынення да захопу стратэгічных аб'ектаў у Крыме. На пытанне, чаму ж тады на ўдзельніках «самаабароны расійскамоўных» была расейская вайсковая форма, Пуцін адказаў, што яны набылі яе ў магазіне — «яна свабодна прадаецца».

Аднак у суботу, калі невядомыя ў расійскай форме спрабавалі адключыць электрычнасць у штабе ВМС Украіны, журналістам удалося сфатаграфаваць бірку, нашыты на бронекамізэльцы аднаго з нападнікаў.

Пазначанага на цэтліку імя «Дасанаў А.М.» было дастаткова, каб адшукаць падрабязнасці біяграфіі ў сацыяльных сетках: гвардыі радавы Арман Дасанаў, салдат спецназа Галоўнага разведвальнага упраўлення РФ з Екацерынбурга.

Зараз ён знаходзіцца ў адпачынку. Але ж наўрад ці завёз прадаваць сваё абмундзіраванне ў крымскі магазін. Пазней старонка Дасанава знікла з «Укантакце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0