«Мы не збіраемся ваяваць з Украінай і з украінскім народам. Я хачу, каб мяне адназначна разумелі. Калі мы прымем такое рашэнне, то толькі для абароны ўкраінскіх грамадзян», — заявіў Пуцін на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

«І няхай паспрабуе хто-небудзь з ліку вайскоўцаў страляць у сваіх людзей, за якімі мы будзем стаяць ззаду. Не наперадзе, а ззаду. Няхай паспрабуюць страляць у жанчын і дзяцей. Я пагляджу на тых, хто аддасць такі загад на Украіне», — заявіў ён у адказ на рэпліку журналісткі аб тым, што ва Украіне таксама ёсць армія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0