Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю былому кіраўніку Украіны Віктару Януковічу і яшчэ 17-ці прадстаўнікам былых уладаў, якіх падазраюць у парушэнні правоў чалавека, ужываньні гвалту і сілы супраць пратэстоўшчыкаў.

МЗС Літвы прадставіў Дэпартаменту міграцыі спіс з 18-ці прозвішчаў.

«У спісе Януковіч, усё былое кіраўніцтва, кіраўнікі сілавых структур. Спіс не канчатковы, ён будзе пашыраны. У ім 18 чалавек, якія адказвалі за былую сітуацыю бяспекі і дзеянні якіх прывялі да таго, што адбылося ў Кіеве», — сказаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

ЕС таксама пагражае агульнымі санкцыямі Януковічу і яго паплечнікам, аднак падрыхтоўка спісу затрымалася. Аўстрыя, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн ў мінулую пятніцу замарозілі банкаўскія рахункі Януковіча і яго акружэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?