На станцыю метро «Купалаўская» не пускаюць пасажыраў, паведамілі «НН» чытачы. Перад уваходам у яе ланцужком стаяць міліцыянты і скіроўваюць людзей на «Нямігу». Пры гэтым «Кастрычніцкая» працуе без зменаў.

Як паведаміў «Нашай Ніве» прэс-сакратар МУС Аляксандр Ластоўскі, а 18.55 да машыніста цягніка метро падышоў яўна нецвярозы мужчына і паведаміў, што на станцыі знаходзіцца падазроны прадмет. Да 19.25 людзі з станцыі былі эвакуяваныя, праводзілася праверка.

Каля 20.30 станцыя зноў запрацавала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?