Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар вечарам 4 сакавіка правёў на плошчы Леніна адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа.

«Я хачу выказаць свае адносіны да таго, што адбываецца ў суседняй дзяржаве, да агрэсіі з боку Расіі. Гэта знак салідарнасці з народам Украіны супраць барацьбы з расійскімі акупантамі», - патлумачыў Уладзімір Гундар.

Актывіст з плакатам у руках і блакітна-жоўтым сцягам на плячах прыцягнуў увагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў яму сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок несліся і негатыўныя словы. Адзін мужчына нават назваў яго бандэраўцам.

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі. Праверыўшы дакументы, пайшлі далей. Аднак праз некаторы час міліцыянеры вярнуліся назад, папрасілі Уладзіміра скруціць плакат, пасля чаго затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?