Р. ван дэр Ліндэн зазначыў, што Рада Эўропы як супольнасьць, заснаваная на каштоўнасьцях, была створаная як першы крок у працэсе эўрапейскай інтэграцыі, каб прадухіліць адраджэньне нецярпімасьці і экстрэмізму ў Эўропе. Барацьба супраць антысэмітызму была і адным з прыярытэтаў Рады Эўропы ад 1949 году і будзе надалей заставацца, пакуль будзе існаваць пагроза антысэмітызму.
«Прэзыдэнту Лукашэнку варта было б задумацца над гэтым і папрасіць прабачэньня за свае ганебныя словы, калі ён сур'ёзна жадае наблізіцца да рэшты Эўропы».
0
0
0
0
0
0