Пагрозы турэмнага зняволення і знявагі на свой адрас пачуў пастар царквы ХВЕ г. Мінска Генадзь Кернажыцкіс падчас свайго візіту ў Аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкаму.
Месяц таму рэлігійная абшчына Хрысціянаў Веры Евангельскай «Божая Царква» звярнулася да ўладаў з просьбай прадставіць зямлю для будаўніцтва культавага будынку. Праз месяц Генадзю Кернажыцкаму, пастару гэтай абшчыны, пазванілі з Мінгарвыканкаму і папрасілі прадставіць дакументы для праверкі. Разам з дакументамі прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ў пастара поўны спіс членаў царквы.
Падчас сустрэчы ў гарвыканкаме 19 кастрычніка Г. Кернажыцкі адмовіўся прадаставць спісы веруючых, патлумачыўшы, што лічыць гэтае патрабаванне незаконным і парушаючым правы грамадзянаў. У адказ на гэта дзяржаўны чыноўнік пачала пагражаць пастару.
«Ала Рабіцава пачала крычаць на мяне — «ты што, ў турму хочаш?»… Я спытаў, чаму евангельскім хрысціянам у Мінску не даюць памяшканні ў арэнду, на што Ала Мікалаеўна мне адказала: «а што ж я магу зрабіць, калі вы множыцеся, як кацяняты»… Пасля яна мне паведаміла, што ў хуткім часе нашай царкве будзе вынесенае папярэджанне,» — распавядае пастар Г. Кернажыцкі.
«Ніякага жадання дапамагчы нам з будынкам царквы ў улады няма. Ала Рабіцава значна перавышае свае паўнамоцтвы, а ва ўладзе адбываецца поўнае свавольства. І я не баюся падпісацца пад гэтымі словамі,» — адзначыў пастар Г. Кернажыцкі.