Акрэдытаваныя госці і ўдзельнікі ЧС-2014 у Мінску будуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў менеджар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года Пётр Рабухін.

«Для афіцыйных удзельнікаў і гасцей чэмпіянату, у каго будзе акрэдытацыйны бэйдж, прадугледжаны бясплатны праезд у гарадскім грамадскім транспарце - у аўтобусах, тралейбусах, трамваях, метро і гарадскіх электрычках. У гэтым пытанні мінскія ўлады вырашылі пайсці насустрач афіцыйным гасцям турніру», - расказаў Пётр Рабухін.

Паводле яго слоў, напрыклад, у Швецыі ў час правядзення чэмпіянату свету па хакеі мінулага года плаціць за праезд у грамадскім транспарце давялося ўсім. Муніцыпалітэт горада не стаў рабіць ніякіх паблажак, і з-за высокай цаны за праезд гэта было для многіх істотнымі тратамі.

Вырашана пытанне з транспартам для афіцыйных дэлегацый. За кожнай камандай на чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску будзе замацаваны камандны аўтобус, легкавы аўтамабіль, а таксама грузавы - для перавозкі багажу. З аэрапорта да атэляў і з атэляў да спартыўных арэн каманды будуць пераязджаць у суправаджэнні службы бяспекі. Усе камандныя аўтобусы будуць выкананы ў фірменным стылі ЧС-2014. У такім жа стылі будзе аформлены і гарадскі транспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?